Понедельник, 06 Июль 2015 00:00

ПАНДА СЛОВЫ

Гуляем у СЛОВЫ па-беларуску.

Ёсць простая гульня, знаёмая ўсім, пад назвай "СЛОВЫ". Мы прапануем згуляць у

"словы", але ПА-БЕЛАРУСКУ, ды яшчэ і ў сацыяльных сетках (instagram, vk.com,

facebook.com). Гульня пройдзе ў фармаце эстафеты, з правіламі якой можна азнаёміцца

ніжэй.

Кожны жадаючы можа самастойна запусціць эстафету і перадаць яе свайму сябру альбо

дачакацца, пакуль хто-небудзь з сяброў перадасць эстафету яму/ёй.

Як добра вы ведаеце беларускую мову?

Правілы:

Калі коратка – то вы загадваеце слова, апісваеце яго трыма словамі, адзначаеце хэштэгамі

гульні і прапануеце сваім сябрам адгадаць гэтае слова. Вашыя сябры на працягу 24 гадзін

выкладваюць фатаграфію таго самага слова/прадмета (на іх погляд), якое вы загадалі.

Далей тыя, хто адгадвалі, загадваюць ўжо сваё слова і прапануюць разгадаць яго сваім

сябрам. Важна, каб слова-загадка пачыналася на апошнюю літару слова-адгадкі.

Калі падрабязна:

1. Людзі, якім перадалі эстафету, выкладваюць фотаздымак адказу (на іх погляд

правільнага, напрыклад, СТОЛ) на працягу 24 гадзін з моманту перадачы эстафеты;

2. Падпісваюць яго: правільны адказ – СТОЛ;

3. Адзначаюць яго хэштэгамі #pandaslovy #belmova #ловамова

4. Ніжэй загадваюць прадмет (не кажучы што за ён) для сваіх сяброў і выкладваюць яго

апісанне ў трох словах (напрыклад, "белы, прастакутны, драўляны");

5. Назва задуманага імі прадмета павінна абавязкова пачынацца на апошнюю літару

адказа (адказ - СТОЛ, значыць, назва загаданага прадмета павінна пачынацца на літару

Л);

6. Перадаюць эстафету тром сябрам (напрыклад, перадаю эстафету @.., @.., @...) і гэтак

далей.

Прымай удзел у эстафеце і далучай сваіх сяброў!


Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены